25 красавiка 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальная справа пра карупцыю ў школьным харчаванні можа атрымаць нечаканае прадаўжэнне

4
Скандальная справа пра карупцыю ў школьным харчаванні можа атрымаць нечаканае прадаўжэнне

Перадумовы для гэтага цалкам ёсць.

У аўторак, 12 лістапада, Менскі гарадскі суд разгледзіць у апеляцыйнай інстанцыі крымінальную справу былой дырэктаркі камбіната школьнага харчавання Заводскага раёна Менска Марыны Марозавай, асуджанай да 10 гадоў пазбаўлення волі, піша ej.by.

Марына Марозава было адной з 13 абвінавачаных паводле гучнай крымінальнай справе аб карупцыі ў сістэме школьнага харчавання Менска, якую арганізаваў былы кіраўнік галоўнай управы спажывецкага рынку (ГУСР) Менгарвыканкама Сяргей Барысевіч. У сакавіку Менскі абласны суд вынес прысуд паводле справы, прызнаўшы ўсіх абвінавачаных вінаватымі ў інкрымінаваных ім дзеяннях.

Аднак да рэальных тэрмінаў былі асуджаныя толькі трое: Сяргей Барысевіч атрымаў 14 гадоў пазбаўлення волі, Марына Марозава – 10 гадоў, былы тэхнолаг харчавання ААТ «МТЗ» Святлана Карканіца – 5 гадоў зняволення. З 13 чалавек апеляцыйныя скаргі падалі толькі трое: Сяргей Барысевіч, Марына Марозава і загадчыца вытворчасці камбіната школьнага харчавання Е.Трубліна, асуджаная на «хімію». Усе астатнія з прысудам пагадзіліся.

Паколькі Сяргей Барысевіч фігуруе і ў іншых карупцыйных справах, Менгарсуд разгледзіць у апеляцыйнай інстанцыі скаргі толькі Марозавай і Трублінай. Галоўнай інтрыгай разбору стане ўсё ж скарга Марозавай.

Паводле высноваў следства, Марына Марозава, з 2010 да 2017 года займаючы пасаду дырэктаркі камбіната школьнага харчавання прыняла для сябе ад падначаленых загадчыкаў вытворчасці камбіната матэрыяльныя каштоўнасці і грошы на агульную суму не менш за 39 920 дэнамінаваных рублёў і 27 капеек.

Сама абвінавачаная не прызнала сябе вінаватай і заявіла, што прымала ад падначаленых толькі падарункі на дзень народзінаў: цукеркі, каньяк, кветкі. Ні пра якія грошы і каштоўныя рэчы гаворка ніколі не ішла.

У сваёй апеляцыйнай скарзе Марына Марозава паказала многія абставіны, якія паказваюць, што пастанову суда першай інстанцыі ніяк нельга назваць аб'ектыўнай. Ёсць сярод іх і такія, якія сапраўды выклікаюць здзіўленне. Так, яшчэ на стадыі следства абвінавачаная пры дапамозе сваякоў сабрала грошы і цалкам кампенсавала інкрымінаваную ёй шкоду. Між тым суд, ацэньваючы ступень яе віны, паказаў, што шкода кампенсаваная толькі часткова. Акрамя таго, абвінавачванне супраць Марыны Марозавай цалкам пабудаванае толькі на паказаннях сведкаў. Пры гэтым абсалютная іх большасць (35 з 36) у судзе адмовіліся ад дадзеных падчас следства паказанняў і заявілі, што агаварылі кіраўніцу пад ціскам следчага. Атрымліваецца, што прысуд Марозавай вынесены на аснове паказанняў толькі аднаго сведкі.

Беручы да ўвагі той факт, што павінна быць праведзеная пэўная аперацыйная праца з фіксацыяй злачынных дзеянняў абвінавачанай, можна чакаць, што апеляцыйная інстанцыя Менгарсуда паднясе следчым яшчэ адзін сюрпрыз з чарговым апраўданнем паводле чарговай карупцыйнай справы. Прынамсі перадумовы для гэтага цалкам ёсць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках