19 красавiка 2024, Пятніца, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эканоміцы пойдзе на карысць»: Беларусы хочуць, каб 31 снежня і 2 студзеня былі выходнымі

2
«Эканоміцы пойдзе на карысць»: Беларусы хочуць, каб 31 снежня і 2 студзеня былі выходнымі

Спецыяліст пацвердзіў эфектыўнасць адпачынку ў гэтыя дні.

Беларусы стварылі цікавую кампанію пра «навагоднія святы». На сайце petitions.by, дзе звычайна збіраюць подпісы пад грамадска значнымі ініцыятывамі, размесцілі петыцыю-зварот да Саўміна і Мінпрацы з просьбай адпачываць з 31 снежня да 2 студзеня і потым за гэта не адпрацоўваць. На вечар 11 лістапада петыцыю падпісалі парадку 13,5 тысячаў беларусаў. Падпісаць яе можа любы ахвотны аж да пачатку снежня, паведамляе kp.by.

З нагоды павелічэння навагодніх вакацый беларускія журналісты звярнуліся нават да прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса.

– Не разумею, чаму 31 снежня, вось пра 2-е больш разумею: аднаго дня мала. Абяцаю, што вывучу гэтае пытанне, – заявіў кіраўнік урада.

У Мінпрацы апавялі, што ініцыятыву разгледзець гатовыя, але канчатковая пастанова – за Лукашэнкам.

Пакуль жа ў Новы год адпачываць мы будзем 1 і 2 студзеня 2020 года (серада і чацвер), прычым за выходны 2 студзеня давядзецца адпрацоўваць у суботу 4 студзеня.

– Выхадныя без адпрацоўкі ўдараць па беларускай эканоміцы? – пацікавіліся журналісты ў эканамістаў.

– На мой погляд, афіцыйныя выхадныя з 31 снежня да 2 студзеня пойдуць эканоміцы толькі на карысць, – каментуе старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Леў Львоўскі. – Прадукцыйнасць працы 31 снежня – мінімальная. Людзі ці чакаюць канца працоўнага дня, ці пачынаюць адзначаць свята на працы. Дарэчы, калі б у гэты дзень яны адпачывалі, гандаль і сфера забаваў зарабілі б больш – а гэта таксама частка нашай эканомікі. Акрамя таго, эканоміка – гэта ж не толькі пра грошы, гэта яшчэ і пра якасць жыцця, а святы і адпачынак яе павышаюць. Ды і практыка паказвае: людзі, якія добра адпачываюць, потым больш эфектыўна працуюць. У многіх краінах кожныя тры-чатыры месяцы з гэтай прычыны ў людзей ёсць некалькі дадатковых выходных. І гэта эканамічна апраўдана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках