19 красавiка 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпілеўскі заявіў, што не падманваў Глеба на грошы

4
Шпілеўскі заявіў, што не падманваў Глеба на грошы

Скандальная гісторыя стала здабыткам грамадскасці пасля інтэрв'ю беларускага футбаліста.

Агент Мікалай Шпілеўскі распавёў, куды зніклі грошы, няўдала ўкладзеныя ў супольны з Аляксандрам Глебам бізнэс, піша «Трыбуна».

- У свой час каля нас [мяне і Глеба] круціліся нягоднікі, якія прапаноўвалі бізнэс. Мы з Сашам уклалі грошы. Але агучаныя сумы на адсоткаў 70 перабольшаныя. Больш ад гэтага злуюся. Мы ўклалі 1 мільён 200 тысяч у чорную ікру, але бізнэс ляснуўся. Што за бізнэс? Плацілі за квоты, то бок, за дазвол на продаж чорнай ікры. Чалавек, Яўген Паўлючэнка, які ўзяў у нас гэтыя грошы, зараз знаходзіцца ў зняволенні ў Растове, у тамтэйшай калоніі ён сядзіць ужо чацвёрты год. А заяўляць, што асабіста я забраў усе гэтыя грошы, шчыра кажучы, гэта злачынства.

Але гэты Савін вырашыў распусціць плёткі. Дзе гэта можна зрабіць? На Шпілеўскім і Глебе. Калі ёсць нейкія пытанні, набярыце Сашу. Мы з ім цяпер блізу гадзіны па тэлефоне размаўлялі, ён сам ад гэтага ўсяго ў шоку. У снежні сустрэнемся з ім у Нямеччыне. Нашы адвакаты займаюцца і будуць займацца вяртаннем тых грошай, якія мы ўклалі 10 гадоў таму.

- Наўрад ці Аляксандра хтосьці цягнуў за язык і прымушаў распавядаць гэтую гісторыю ...

- Гэта тыповы Глеб. Але ў мяне ёсць паведамленні, у якіх Саша папярэджваў Савіна, прасіў нічога не выпускаць у роліку. Гэта нашы з ім справы.

Але ў выніку цяпер на мой адрас гучаць словы, што я вывеў грошы, паклаў на свае рахункі. Гэта проста скандал. У тым ліку з боку Сашы, і ён гэта выдатна разумее. Калі трэба, Глеб усю інфармацыю пракаментуе. Так, як было сказана ў блогу, гэта няпраўда. Праўда адна: канкрэтна з маёй ініцыятывы 1 мільён 200 тысяч еўраў былі ўкладзеныя ў чорную ікру. А адкуль прыплылі два з паловай мільёны? Я проста ў шоку, - сказаў Шпілеўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках