28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец кінуў у акіян бутэльку з пасланнем, а праз дзевяць гадоў яму прыйшоў адказ

10
Амерыканец кінуў у акіян бутэльку з пасланнем, а праз дзевяць гадоў яму прыйшоў адказ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Дзіўная гісторыя.

У жніўні 2009 года 10-гадовы Макс Врэдэнбург, які жыў на той момант у невялікім горадзе Ракпорт на поўнач ад Бостана, кінуў у акіян шкляную бутэльку са схаваным у ёй пасланнем. У лісце хлопчык коратка распавёў пра сябе: любіць яблыкі, жывёл, аўтамабілі і пляжы, улюбёны колер - блакітны. Врэдэнбург папрасіў атрымальніка напісаць яму на адрас, пазначаны ў лісце. Праз 9 гадоў Врэдэнбург, ужо будучы студэнтам Масачусэцкага каледжа, нарэшце атрымаў адказ, піша «Медуза».

«21 жніўня 2010 года я кінуў у акіян бутэльку з пасланнем на пляжы ў Ракпорце, штат Масачусэтс. 10 кастрычніка 2019 года мой ліст знайшлі на пляжы ў Францыі. Узрыў мозгу. Дзевяць гадоў»

Адпраўніком быў нейкі Дзюбуа. З адказу вынікала, што бутэлька з пасланнем пераадолела больш за шэсць тысяч кіламетраў; яе прыбіла да французскага пляжу. Дзюбуа прыклаў да свайго адказу карту з дакладнай пазнакай месца, дзе знайшлі бутэльку, а таксама ліст 10-гадовага Врэдэнбурга. «Ты моцна вырас за гэты час», - гаворыцца ў лісце француза. Врэдэнбург выклаў фатаграфіі свайго паслання і адказу Дзюбуа ў твітэр. «Узрыў мозгу. Дзевяць гадоў», дадаў студэнт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках