25 красавiка 2024, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Каталоніі прыняў рэзалюцыю аб самавызначэнні

Парламент Каталоніі прыняў рэзалюцыю аб самавызначэнні

Гэта прапанова патрабуе палітычных дзеянняў.

Рэгіянальны парламент Каталоніі прыняў у аўторак рэзалюцыю, якая выказвае волю да самавызначэння, насуперак папярэджанню Канстытуцыйнага суда Гішпаніі.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

Гэта прапанова патрабуе палітычных дзеянняў, але не мае юрыдычнай моцы.

За рэзалюцыю прагаласаваў 61 дэпутат рэгіянальнага парламента.

Каталонскія партыі, якія выступаюць за незалежнасць, маюць большасць у парламенце.

Гішпанскі суд папярэдзіў, што каталонскія заканадаўцы сутыкнуцца з юрыдычнымі наступствамі, калі падтрымаюць прапанову, у якой гаворыцца, што парламент выказаў «волю да пэўнага ажыццяўлення права на самавызначэнне і рэалізацыі волі каталонскага народа».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках