18 красавiка 2024, Чацвер, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Малдовы зноў адправіў у адстаўку ўрад

2
Парламент Малдовы зноў адправіў у адстаўку ўрад

Ён прапрацаваў пяць месяцаў.

Парламент Малдовы на пасяджэнні 12 лістапада адправіў у адстаўку ўрад, які ўзначальвала адна з лідараў праеўрапейскага альянсу ACUM Мая Санду. Ён прапрацаваў пяць месяцаў. Улетку 2019 года ў Малдове адбыўся чарговы крызіс улады, які прывёў да існавання ў краіне двух урадаў адначасова, паведамляе "Настоящее время".

Тады Канстытуцыйны суд Малдовы часова адхіліў ад пасады прарасейскага прэзідэнта Ігара Дадона. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта прызначылі прадстаўніка дэмпартый прэм'ер-міністра Паўла Філіпа, які падпісаў указ аб роспуску парламента і прызначыў новыя выбары.

Аднак Сацыялістычная партыя прэзідэнта Ігара Дадона пасля гэтага аб'ядналася з праеўрапейскім альянсам ACUM і сфармавала новы ўрад. Яго ўзначаліла лідарка ACUM Мая Санду. Канстытуцыйны суд прызнаў законным таксама і новы ўрад, пасля чаго ў Малдове на некаторы час устанавілася двоеўладдзе.

Праз некалькі дзён стары кабінет на чале з дэмпартый усё ж адмовіўся ад улады, а дэмпартыя абвясціла аб пераходзе ў апазіцыю. Канстытуцыйны суд адразу пасля гэтага скасаваў свае пастановы аб пазбаўленні Дадона паўнамоцтваў і датэрміновых выбарах парламента, а пасля ўсе суддзі Канстытуцыйнага суда сышлі ў адстаўку.

Урад Санду прапрацаваў некалькі месяцаў, але ў выніку супраць яго аб'ядналіся і Сацыялістычная партыя, і партыя дэмакратаў Паўла Філіпа. Афіцыйнай прычынай адстаўкі Санду названы прыняты ўрадам законапраект, які дазволіў бы прэм'ер-міністру папярэдне адабраць кандыдатаў на пасаду генеральнага пракурора.

Санду перад адстаўкай папярэдзіла, што ў выпадку яе звальнення Малдова рызыкуе страціць «велізарную фінансавую падтрымку», якую яе ўрад за апошнія месяцы змог прыцягнуць ад замежных партнёраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках