25 красавiка 2024, Чацвер, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяжы, Эва, бяжы

11
Бяжы, Эва, бяжы
ЭВА МАРАЛЕС
ФОТА: РІА НОВОСТИ/АЛЯКСЕЙ НІКОЛЬСКІ

Так праходзіць слава.

Учорашніх куміраў зрынаюць з пастаментаў. Эва Маралес, «балівійскі Пуцін», збег у Мексіку. Краіна надала яму палітычны прытулак. З гуманных меркаванняў, піша Telegram-канал «СерпомПо».

Вось ён, - «наш чалавек» Эва, некалі прэзідэнт, лідар, а цяпер уцякач. Сядзіць з разгубленай усмешкай у самалёце мексіканскіх ВПС і ўдзячна трымае перад сабой сцяг чужой краіны. Усё ў мінулым. Цяпер «мексіканец».

Вось што значыць не ўмець сыходзіць своечасова. Вось вынік спробы красці галасы на выбарах, біць свой народ, весці палітыку на раскол краіны.

Ці будзе засвоены ўрок Маралеса на другім канцы планеты? Кіраўнікамі Расеі?

Наўрад ці.

Хто прыме іх з гуманных меркаванняў? Якая краіна прышле дружалюбны борт? Чый сцяг будуць яны будуць трымаць у руках? Калі надыдзе гадзіна падзення. Бяжы, Эва, бяжы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках