16 красавiка 2024, aўторак, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кот-рэвалюцыянер стаў зоркай Сеціва

4
Кот-рэвалюцыянер стаў зоркай Сеціва

Ён выпускаў сваіх сяброў з прытулку і збягаў сам.

На першы погляд можа здацца, што на фатаграфіі - выхаваны і спакойны кот. Але гэта толькі бачнасць: напраўду гэта дзёрзкі рэвалюцыянер па мянушцы Квілці, якога давялося замкнуць у «адзіночнай камеры». Усё таму што ён па некалькі разоў на дзень выпускаў з адмысловага пакоя катоў, якія жывуць разам з ім у тэхаскім прытулку для жывёлін Friends For Life, піша «Медуза».

Мяцежны дух у Квілці выявіўся яшчэ да таго, як ён трапіў ва Friends For Life. Так, у доме, дзе кот жыў да прытулку, ён пускаў унутр сабаку, хоць гаспадары былі супраць.

На новым месцы Квілці наадварот, выпускаў катоў вонкі (што звычайна прыводзіла да жахлівых беспарадкаў). Кот неаднаразова зрываў сходы супрацоўнікаў Friends For Life. У іх фэйсбуку можна знайсці адразу некалькі відэа, на якіх свабодалюбнага Квілці ловяць падчас чарговага сходу.

Што толькі ні рабілі супрацоўнікі прытулку, каб заклікаць ката да парадку. Яны саджалі Квілці ў асобны пакой, але ён збягаў. Яны прывязвалі да дзвярной ручкі швабру на вяроўцы, каб дзверы не адчыніліся. Не спрацавала.

Работнікі прытулку напісалі пост у Фэйсбуку аб сваім штатным бунтары (прасілі хутчэй яго забраць!). У каментарах супрацоўнікі пачалі весці трансляцыю таго, як Квілці спрабуе збегчы і абвесці вакол пальца сваіх наглядчыкаў. У нейкі момант прадстаўнікі Friends For Life запусцілі кампанію #FreeQuilty і сталі прадаваць вопратку з выявай ката. У сацсетках Квілці празвалі палітвязням і запатрабавалі неадкладнага вызвалення жывёліны.

Але ў гісторыі з катом-рэвалюцыянерам намячаецца хэпі-энд. Цяпер Квілці знаходзіцца дома ў сваіх патэнцыйных гаспадароў. Яны павінны з ім трохі пажыць і вызначыць – ці застаецца ён у сям'і.. Мяркуючы з паведамленняў у сацсетках Friends For Life, кот ператварыўся ў цацу, палюбіў абдымкі, яго называюць «далікатным і ласкавым». А самае галоўнае, жывёліна нарэшце перастала бунтаваць. Будзем спадзявацца, у Квілці ўсё атрымаецца!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках