19 красавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Беларусь знаходзіцца ў складаным фінансавым становішчы

7
Барыс Жаліба: Беларусь знаходзіцца ў складаным фінансавым становішчы

Ці дапамогуць паправіць сітуацыю ваяжы Лукашэнкі?

Доктар эканамічных навук Барыс Жаліба ў каментары udf.by звярнуў увагу, што папярэднія візіты дыктатара ў Эміраты былі не вельмі плённымі.

«Бачна, што ў Лукашэнкі цесныя асабістыя дачыненні з арабскімі шэйхамі. Але ягоныя візіты ў ААЭ вельмі плённымі не назавеш. Хоць, вядома, нешта шэйхі ў Беларусь фундуюць - можна ўзгадаць шматфункцыянальны комплекс «Сокал» на праспекце Пераможцаў. Ім таксама адвялі іншыя землі ў Менску і за межамі сталіцы, але пакуль там варушэння няма. Ва ўсякім выпадку можна сказаць, што пасля гэтага візіту дачыненні дзвюх краін не пагоршацца», - заявіў Жаліба.

Эканаміст мяркуе, што падчас знаходжання ў ААЭ Лукашэнка ўздымаў важнае для сябе пытанне крэдытаў.

«Цяпер Беларусь знаходзіцца ў складаным фінансавым становішчы, Расея адмовіла ў фінансавай дапамозе. Я падлічыў, што за апошні час краіна пазбавіліся падтрымкі прыкладна на 1,6 мільярда даляраў: гэта адмовы ў крэдытах, рэфінансаванні старых, кампенсацыі падатковага манеўру. Беларусь мае вострую патрэбу ў жывых грошах. Думаю, у шэйхаў Лукашэнка і гэтае пытанне ўздымаў: не толькі прыходзьце да нас з інвестыцыямі, але і дапамажыце крэдытамі, калі зможаце», - мяркуе Жаліба.

Эканаміст мяркуе, што дапамога Эміратаў сёння вельмі б спатрэбілася Беларусі.

«Невядома, што ўлады Беларусі ды Расеі падпішуць 8 снежня. Калі мы хочам ўступіць у новы год суверэннай краінай, то трэба дзесьці знайсці 1,5-2 мільярда даляраў. Захаваць суверэнітэт і нармальна пражыць наступны год - найважнейшая на сёння задача», - падкрэсліў эканаміст.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках