29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сустрэўся з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі

41
Лукашэнка сустрэўся з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі
ФОТА: АНДРЭЙ СТАСЕВІЧ/БЕЛТА

Дыктатару задалі непрыемнае пытанне.

Лукашэнка ў рамках афіцыйнага візіту ў Аўстрыю сустрэўся з федэральным прэзідэнтам краіны Аляксандрам Ван дэр Беленам, паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара.

Лукашэнку прынялі ў палацы Хофбург.

Палітыкі ўжо сустракаліся летась. Аляксандр Ван дэр Белен прылятаў у Менск на адкрыццё мемарыяльнага комплексу на месцы лагера смерці ў Малым Трасцянцы.

Да візіту Лукашэнкі ў Вену прымеркаваны беларуска-аўстрыйскі бізнэс-форум.

Прэзідэнт Аўстрыі Александэр Ван дэр Белен заявіў, што Беларусь не зможа ўвайсці ў Раду Еўропы, пакуль не скасуе смяротнае пакаранне. Пры гэтым аўстрыйскі лідар дадаў, што быў бы рады сяброўству Беларусі ў Радзе Еўропы.

«Што тычыцца Рады Еўропы і нашага сяброўства. Прымеце? Дзякуй. Не? Пацерпім», - сказаў Лукашэнка журналістам пасля перамоваў з Ван дэр Беленам.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках