19 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва дамагаецца ад Менска стрэс-тэстаў на БелЭАС

2
Літва дамагаецца ад Менска стрэс-тэстаў на БелЭАС
Фота: Getty Images

АЭС у Астраўцы становіцца ўсё больш расейскім, а не беларускім праектам.

Запуск Беларускай АЭС у Астраўцы (БелАЭС) павінен быць адкладзены да таго часу, пакуль Беларусь не правядзе стрэс-тэсты, заявіў старшы дарадца літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы Яраслаў Невяровіч, паведамляе Defli.

«Мы сочым за публічнай прасторай, з яе бачна, што пастанова прывезці паліва, закласці яго і запусціць станцыю ўсё адкладаецца. Мы мяркуем, што гэтыя пастановы павінны быць цалкам адкладзеныя датуль, пакуль не будуць рэалізаваныя ўсе рэкамендацыі стрэс-тэстаў, якія прадставілі экспэрты Еўразвязу Беларусі», - сказаў у аўторак радыёстанцыі Ziniu radijas Я. Невяровіч.

Ён адзначае, што Беларусь павінна клапаціцца пра тое, што БелАЭС становіцца ўсё больш расейскім, а не беларускім праектам, і інструментам Расеі ў павышэнні ўплыву.

«Я думаю, што ў гэтай сітуацыі варта адзначыць, што ў інтарэсах самой Беларусі бачыць гэты працэс і не паддавацца яму», - сказаў дарадца.

У 2017 годзе літоўскі парламент прызнаў, што БелАЭС з'яўляецца небяспечнай і стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы, навакольнаму асяроддзю Літвы і грамадскаму здароўю. Таксама быў прыняты закон, які забараняе закупку электраэнэргіі з небяспечных станцый.

Беларусь адкідае прэтэнзіі Літвы аб тым, што будаўніцтва станцыі вядзецца небяспечным спосабам. Менск сцвярджае, што ядзернае паліва для рэактара станцыі будзе дастаўленае да канца гэтага года, а сама станцыя будзе запушчаная ў студзені 2020 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках