25 красавiка 2024, Чацвер, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыялісты ў Гішпаніі дамовіліся аб кааліцыі з ультралевымі

1
Сацыялісты ў Гішпаніі дамовіліся аб кааліцыі з ультралевымі
ПЭДРА САНЧЭС І ПАБЛА ІГЛЕСІЯС

У краіне ўпершыню з 70-х гадоў можа з'явіцца кааліцыйны ўрад.

Кіраўнік Гішпанскай сацыялістычнай рабочай партыі (ГСРП) Пэдра Санчэс і лідар левай партыі «Падэмас» («Мы можам») Пабла Іглесіяс падпісалі ў аўторак, 12 лістапада, папярэдняе пагадненне аб фармаванні кааліцыйнага ўрада, піша «Нямецкая хваля».

Такім чынам Гішпанію ўпершыню пасля смерці дыктатара Франка ў 1975 годзе можа ўзначаліць кааліцыйны ўрад. «Гішпаніі неабходны стабільны ўрад, самавіты ўрад», - заявіў Санчэс.

На мінулых 10 лістапада пазачарговых выбарах у парламент Гішпаніі, чацвёртых за апошнія чатыры гады, ніводная партыя не дамаглася абсалютнай большасці, гэта значыць, не атрымала як мінімум 176 месцаў з 350 наяўных у заканадаўчай палаце. Больш за ўсіх мандатаў атрымала кіроўная ІСРП, але яна пагоршыла свой паказчык у параўнанні з мінулымі выбарамі: замест 123 месцаў у яе 120. Колькасць дэпутатаў ад «Падэмас» таксама скарацілася - з 42 да 35 чалавек. Цяпер у абедзвюх партыях налічваецца 155 мандатаў, так што ім давядзецца весці перамовы з іншымі палітычнымі сіламі.

Партыя «Падэмас» была заснаваная ў 2014 годзе групай левых актывістаў і інтэлектуалаў і ўважала сябе за палітычнае крыло руху «Індыгнадас» - гішпанскага аналага Occupy Wall Street. У мінулыя паўгода сацыялісты ўжо спрабавалі дамовіцца з ультралевымі аб фармаванні ўрада, але альянс так і не адбыўся - як мяркуюць аналітыкі, праз радыкалізм «Падэмас».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках