29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры супакойваюць, але грэчка даражэе

4
Міністры супакойваюць, але грэчка даражэе

З пачатку года гэтыя крупы ў Беларусі падаражэлі на 18,4%.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько аптымістычна выказаўся пра ўраджай грэчкі, паведамляе Office Life.

«Можам вырабіць крупаў не менш за 10 тысяч тон і забяспечыць наша насельніцтва. Таму нічога крытычнага мы не бачым у гэтай сітуацыі», - сказаў ён.

Пры гэтым міністр паведаміў, што ў курсе «ажыятажу і пэўных хваляванняў насельніцтва».

Напярэдадні віцэ-прэм'ер Дворнік паабяцаў, што не дапусціць росту коштаў грэчкі.

Са слоў віцэ-прэм'ера, сёлета круп сабрана менш, чым годам раней. Напружаная сітуацыя і на расейскім рынку, які недаатрымаў 20% аб'ёму ад узроўню апошніх гадоў.

Нагадаем, на нарадзе, прысвечанай заканчэнню жніва, дыктатар папярэдзіў чыноўнікаў аб рызыцы дэфіцыту грэчкі на ўнутраным рынку.

Аднак, у кастрычніку грэчка падаражэла адразу на 7,8%. А з пачатку года - на 18,4%. З круп грэчка падаражэла больш за ўсё.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках