25 красавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасла Ватыкана ў Беларусі пераводзяць у Гандурас

3
Пасла Ватыкана ў Беларусі пераводзяць у Гандурас
Габар Пінтэр

Арцыбіскуп Габар Пінтэр быў прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі ў 2016 годзе.

12 лістапада Папа Рымскі Францішак прызначыў Габара Пінтэра, які з'яўляецца апостальскім нунцыем у Беларусі, афіцыйным прадстаўніком Ватыкана ў Лацінскай Амерыцы, у Гандурасе.

Як паведамляе Catholic.by, арцыбіскуп Габар Пінтэр прадоўжыць сваю дыпламатычную місію ў Беларусі прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года.

Габар Пінтэр нарадзіўся ў 1964 годзе. Стаў святаром у 1988 годзе, а ў 1996 годзе стаў працаваць у дыпламатычных прадстаўніцтвах Ватыкана. Служыў на Гаіці, у Балівіі, краінах Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

13 траўня 2016 года арцыбіскуп Габар Пінтэр быў прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках