29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - прэзідэнту Аўстрыі: А можа аўстрыйцы таксама хочуць, каб было смяротнае пакаранне

59
Лукашэнка - прэзідэнту Аўстрыі: А можа аўстрыйцы таксама хочуць, каб было смяротнае пакаранне

Беларускі дыктатар шакаваў сваёй заявай еўрапейскіх журналістаў.

Сёння ў Вене ў палацы Хофбург адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Аляксандра Ван дэр Белена. Пасля сустрэча адбылася прэс-канферэнцыя двух кіраўнікоў.

На ёй быў карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время» Ягор Максімаў. Ён распавёў «Радыё Свабода» пра самыя яркія моманты прэс-канферэнцыі Лукашэнкі і Ван дэр Белена.

- Пытанняў было даволі мала. З боку беларускіх журналістаў іх задаваў толькі прэзідэнцкі пул. Было толькі тры пытанні ад іх, больш нікому не дазволілі. Пытанні тычыліся інвестыцый у Беларусь, эканамічных узаемаадносін, нічога вострага там не было.

Сустрэча была прысвечаная будучаму гіпатэтычнаму партнёрству Менску і Еўразвязу. Але ад пачатку было сказана, што гэтаму перашкаджае. Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен, як толькі выйшаў да прэсы, адразу сказаў, што яго не задавальняе смяротнае пакаранне ў Беларусі і ён выступае катэгарычна супраць гэтага.

Лукашэнка ўспрыняў гэтую заяву і далейшыя пытанні аб смяротнай кары даволі балесна. Ён заявіў, што ў Беларусі пакаранне смерцю ўхваліў народ на «рэферэндуме». А ў Аўстрыі такога рэферэндуму не было. «Можа народ і ў вас хоча, каб было смяротнае пакаранне, проста вы не ведаеце», - сказаў Лукашэнка.

Маўляў, вось такая ў вас дэмакратыя, і наогул - паглядзіце на ЗША і Кітай.

Лукашэнка таксама прызнаў, што ён больш аўтарытарны кіраўнік, чым усе еўрапейскія палітыкі, але дадаў, што гэта трэба Беларусі, што гэта «ідзе на карысць краіне».

У адказ на ўсе больш менш вострыя пытанні еўрапейскіх журналістаў ён заклікаў іх усіх прыехаць у Беларусь і паглядзець, што там напраўду ўсё добра, усе людзі шчаслівыя і маецца поўная дэмакратыя.

Таксама яго спыталі наконт магчымага сяброўства ў Радзе Еўропы, ён адказаў: «Атрымаецца - дзякуй, не прымеце - мы патрываем».

На мой погляд, самым цікавым быў адказ на чарговае пытанне аб дэмакратыі ў Беларусі, калі Лукашэнка сказаў, што яму асабіста і ўсёй краіне вельмі нялёгка, таму што яна заціснутая паміж Усходам і Захадам і яму даводзіцца неяк манеўраваць паміж двума бакамі канфлікту.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках