24 красавiка 2024, Серада, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выходзіць у пракат новая камедыя па-беларуску

2
У Менску выходзіць у пракат новая камедыя па-беларуску
ФОТА: SILVERSCREEN.BY

Галоўная гераіня фільма марыць пра творчую прафесію.

З 21 лістапада ў Менску ў кінатэатрах «Silver Screen» выйдзе рамантычная камедыя «Вясельны год» – новая стужка, агучаная па-беларуску, паведамляе «Белсат».

Перакладам фільма займалася «Тутэйшын студыя» – супольны праект сэрвісу «VOKA» i «Silver Screen». Студыя перакладае сусветныя кінанавінкі на беларускую мову.

«Мы перакананыя, што вы праведзяце час з вялікім задавальненнем, калі прагледзіце новы фільм у якаснай беларускай агучцы», – абяцаюць перакладнікі.

Мара, галоўная гераіня новага фільма, жыве адным днём, марыць пра творчую прафесію і зусім не верыць у шлюб і доўгія стасункі. А яе новы хлопец Джэйк зусім іншы. Цягам года яны атрымліваюць 15 запрашэнняў на вяселле. І Мара не ведае, што рабіць, калі Джэйк падхопіць «вясельную гарачку» і прапануе ёй пярсцёнак.

«Вясельны год» – другая прэм'ера ад «Тутэйшын студыі». Першая прайшла ў верасні, калі гледачам паказалі фільм «Зэравіль».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках