25 красавiка 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзеныя загадкавыя сувязі, што аблытваюць Сусвет

6
Знойдзеныя загадкавыя сувязі, што аблытваюць Сусвет

Гэты феномен пакуль не мае дакладнага тлумачэння.

Карэйскія астраномы выявілі загадкавую ўзгодненасць у руху і кручэнні галактык, якія знаходзяцца на каласальных адлегласцях адна ад адной. Гэты феномен пакуль не мае дакладнага тлумачэння. Пра гэта паведамляе выданне Science Alert (пераклад – lenta.ru).

Даследнікі высветлілі, што ўзгодненасць паміж кручэннем і рухам галактык назіраецца на адлегласці аднаго мегапарсека. У новай працы навукоўцы прааналізавалі інфармацыю пра галактыкі, якая ўтрымліваецца ў базе звестак The CALIFA Survey і NASA-Sloan Atlas.

Высветлілася, што кірунак кручэння галактыкі ўзгадняецца з сярэднім рухам галактык у межах шасці мегапарсек (блізу 20 мільёнаў светлавых гадоў) ад яе. Паколькі немагчыма, каб галактыкі непасрэдна ўзаемадзейнічалі адна з адной, навукоўцы мяркуюць, што магчымую сувязь паміж імі апасродкуе буйнамаштабная структура Сусвету, то-бок рэчыва, размеркаванае ў космасе на самых вялікіх маштабах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках