20 красавiка 2024, Субота, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон заклікаў Еўропу стаць пасярэдніцай паміж ЗША і Кітаем

1
Макрон заклікаў Еўропу стаць пасярэдніцай паміж ЗША і Кітаем
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН
ФОТА: LEFIGARO.FR

У Парыжы пачаў працу другі Форум міру.

Еўропа здольная згуляць ролю "годнай даверу пасярэдніцы" паміж ЗША і Кітаем. Пра гэта заявіў у аўторак, 12 лістапада, на адкрыцці парыжскага Форуму міру, што другі раз праходзіць у французскай сталіцы, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, паведамляе dw.com.

Паводле словаў Макрона, Еўропа з'яўляецца "лабараторыяй шматбаковасці", якая прадугледжвае, што краіны, пераследуючы ўласныя інтарэсы, не маюць права забывацца і пра інтарэсы іншых.

Форум міру

Форум міру – міжнародная пляцоўка, заснаваная Макронам у 2018 годзе да 100-годдзя з дня заканчэння Першай сусветнай вайны. Сёлета сярод заяўленых тэмаў дыскусій значацца прынцып шматбаковасці ў міжнароднай палітыцы, кібербяспека, мірныя ініцыятывы на Блізкім Усходзе, урэгуляванне гандлёвых войнаў і абарона клімату.

У форуме ўдзельнічаюць блізу 30 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў. У Парыж прыбыла і новая старшыня Еўрапейскай камісіі, экс-міністарка абароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен (Ursula von der Leyen). Нямеччына прадстаўленая міністрам замежных справаў Хайка Масам (Heiko Maas).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках