25 красавiка 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк Польшчы: У краіне працуе амаль 900 тысячаў украінцаў

1
Нацбанк Польшчы: У краіне працуе амаль 900 тысячаў украінцаў

Таксама адзначаецца наплыў працаўнікоў з Беларусі.

У Польшчы цяпер працуе больш за мільён працоўных мігрантаў, з якіх амаль 900 тысячаў – з Украіны.

Пра гэта заявіў намеснік дырэктара дэпартамента эканамічнага аналізу Нацбанка Польшчы Яцак Катлоўскі, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на RMF24.

"Напружанне на рынку працы крыху зніжаецца за кошт наплыву імігрантаў. Цяпер гэта амаль 900 тыс. толькі з Украіны. Акрамя таго, гэта таксама мігранты з іншых краінаў, сярод іншага з Беларусі", – адзначыў Котловский.

Паводле ягоных словаў, у цэлым колькасць замежных працоўных мігрантаў у Польшчы на гэты момант перавышае мільён чалавек.

Нягледзячы на часовы характар працы мігрантаў з Украіны і Беларусі, у Нацбанку Польшчы ацэньваюць, што шараговы працаўнік з Украіны ці Беларусі працуе ў краіне блізу сямі месяцаў.

Колькасць працоўных мігрантаў у Польшчы Нацбанк краіны падлічыў, грунтуючыся на выдадзеных працоўных візах, картах паляка, дазволах на часовае або сталае пражыванне ў Польшчы, даведках працадаўцаў наконт працаўладкавання замежнікаў, а таксама колькасць афіцыйна застрахаваных замежнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках