25 красавiка 2024, Чацвер, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці сабрала краіна ўраджай, які абяцалі?

17
Ці сабрала краіна ўраджай, які абяцалі?

Хуткі фактчэкінг.

«Я чытаю агляды з інтэрнэту: як заўсёды, у нас ёсць “разумныя”. Яны нават раскрытыкавалі маю заяву, што мы павінны імкнуцца да 9,5 млн т збожжа, менш за 9 нельга», – раптам паіранізаваў Аляксандр Лукашэнка ў ліпені пра жартоўны пост у тэлеграме, піша блогер Віктар Малішэўскі ў сваім блогу.

Ён адразу ж растлумачыў, што аграрыі павінны сабраць блізу 700 тысячаў тонаў рапсу, прыкладна 7 млн тонаў збожжавых каласавых і 1,7 млн тонаў кукурузы на зерне, а таксама 300–400 тысячаў тонаў астатніх культураў. У выніку атрымліваецца блізу 9,7 млн тонаў ураджаю

«А калі да зярнятка прыбяром, то можам атрымаць 10 млн тонаў – дадаў Аляксандр Лукашэнка. – Усё тут пралічана. Прытым гэта запланавана ўрадам: больш за 9,5 млн тонаў усяго – ад рапсу да кукурузы і да збожжавых, зернебабовых. Таму тут няма нічога асаблівага»

Я тады таксама засумняваўся ў рэальнасці такога ўраджайнага абяцання. Але прыйшоў час фактчэкінгу...

І тут нечаканка. Плошча пасеваў сёлета нармальна так павялічаная. У суме на 108 тысячаў га. Але і ўраджайнасць збожжавых прыкметна вышэйшая за мінулагоднюю (31,1 ц/га супраць 26,4 ц/га). У выніку сабралі збожжавых каласавых (без кукурузы) прыкладна 6.53 млн тонаў (Лукашэнка прагназаваў 7 млн тонаў).

Плошча пасеваў кукурузы на зерне таксама павялічылася. Тут Лукашэнка прагназаваў 1,7 млн тонаў, але сабралі нават менш, чым летась. Наўрад ці ўраджай дацягне да 1,4 млн тонаў (сёння 1363,8 тысячы тонаў). Таму што і ўраджайнасць ніжэйшая за леташнюю (75,8 ц/га супраць 84,2 ц/га).

Рапсу намалочана як Лукашэнка і чакаў – блізу 700 тысячаў тонаў (дакладней 687 тысячаў тонаў). Зернебабовых на ўзроўні мінулага года. Ну, мінус пару тонаў.

Такім чынам, маем ураджай збожжавых і зернебабовых з рапсам прыкладна 7,2 млн тонаў, плюс 1,4 млн тонаў кукурузы. Разам: 8,6–8,7 млн тонаў.

А што абяцаў Лукашэнка?

«...блізу 9,7 млн тонаў ураджаю. А калі да зярнятка прыбяром, то можам атрымаць 10 млн тонаў. Усё тут пралічана. Прытым гэта запланавана ўрадам: больш за 9,5 млн тонаў усяго – ад рапсу да кукурузы і да збожжавых, зернебабовых».

Ураджай cалідны, ураджай шмат большы, чым летась. Але, на жаль, не абяцаны.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках