24 красавiка 2024, Серада, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прызналі Жанін Аньес прэзідэнткай Балівіі

ЗША прызналі Жанін Аньес прэзідэнткай Балівіі
ЖАНІН АНЬЕС (У ЦЭНТРЫ)
ФОТА: JAVIER MAMANI / GETTY IMAGES

Інфармацыю пацвердзіў памочнік кіраўніка Дзярждэпартамента.

Улады ЗША прызналі сенатарку парламента Балівіі Жанін Аньес выканаўцай абавязкаў прэзідэнта, паведамляе nv.ua.

Пра гэта ў сябе ў Twitter заявіў в.а. памочніка кіраўніка Дзярждэпартамента Майкл Козак.

«Выканаўца абавязкаў старшыні Сенату Аньес прыняла на сябе абавязкі часовага канстытуцыйнага прэзідэнта Балівіі. Мы з нецярпеннем чакаем супольнай працы з ёй і іншымі цывільнымі ўладамі Балівіі», – напісаў ён.

Пры гэтым Козак адзначыў, што ЗША як мага хутчэй чакаюць ад балівійскіх уладаў «свабодныя і справядлівыя выбары ў адпаведнасці з Канстытуцыяй».

Раней паведамлялася, што другая намесніца старшыні Палаты сенатараў Балівіі Жанін Аньес, якая прадстаўляла апазіцыйныя сілы, абвесціла сябе кіраўніцай дзяржавы на пераходны перыяд.

Пазней Шматнацыянальны канстытуцыйны суд краіны пацвердзіў законнасць пераходу да яе прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

Нагадаем, у канцы кастрычніка пасля прэзідэнцкіх выбараў у Балівіі пачаліся масавыя акцыі пратэсту.

Падставай для іх стала тое, што Найвышэйшы выбарчы суд краіны, які выконвае функцыі выбарчай камісіі, абвесціў, што пасля падліку 99,9% галасоў перамагае дзейны кіраўнік дзяржавы Эва Маралес.

Пасля гэтага ў Еўразвязе заявілі пра неабходнасць правесці другі тур, каб аднавіць давер і забяспечыць выкананне дэмакратычнага выбару. Да гэтага закліку далучыліся таксама ЗША і краіны Лацінскай Амерыкі.

У сваю чаргу Маралес заявіў, што за пратэстамі стаяць «незадаволеныя правыя сілы», якія карыстаюцца міжнароднай падтрымкай.

Калі ж да пратэстаў далучыліся паліцыянты, Маралес пагадзіўся абвесціць датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, а таксама абвесціў пра складанне паўнамоцтваў прэзідэнта і, атрымаўшы палітычны прытулак у Мексіцы, пакінуў Балівію.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках