19 красавiка 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў»: У Беларусі жахлівая сітуацыя са свабодай слова

9
«Рэпарцёры без межаў»: У Беларусі жахлівая сітуацыя са свабодай слова

Праваабаронцы адрэагавалі на затрыманне нямецкіх журналістаў.

"Рэпарцёры без межаў" асудзілі дзеянні беларускіх міліцыянтаў, якія затрымалі ў цэнтры Менска здымачную групу канала ARD.

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" асудзіла дзеянні беларускіх сілавікоў, якія перашкодзілі прафесійнай дзейнасці нямецкіх рэпарцёраў у Менску. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным арганізацыяй у аўторак, 12 лістапада, паведамляе "Нямецкая хваля".

Крытыкуюць сітуацыю, якая адбылася 8 лістапада, калі здымачная група нямецкага грамадска-прававога тэлеканала ARD збіралася зняць рэпартаж у цэнтры Менска. Нягледзячы на акрэдытацыю, журналістаў даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе іх утрымлівалі цягам дзвюх гадзін.

"Гэта грубая перашкода працы здымачнай групы, акрэдытаванай належным чынам, паказвае ў дрэнным святле рэжым, які афіцыйна працуе над збліжэннем з Еўразвязам", - заявіў выканаўчы сакратар арганізацыі Крысціян Мір (Christian Mihr). Паводле ягоных слоў, гэты інцыдэнт "ілюструе жахлівую сітуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках