25 красавiка 2024, Чацвер, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль зазнаў масаваны абстрэл з сектара Газа

Ізраіль зазнаў масаваны абстрэл з сектара Газа

Вайскоўцам ўдаецца перахапіць большасць ракет.

Войска абароны Ізраіля паведамляе, што раніцай, 13 лістапада, з сектара Газа палестынскія радыкалы працягнулі абстрэл краіны. Вайскоўцам удаецца перахапіць большасць ракет.

«Масаваны ракетны абстрэл з сектара Газа па Ізраілю», - паведамляе ў Twitter Войка абароны.

Абстрэлы і абмены ўдарамі пачаліся пасля таго, як падчас бамбавання сектара Газа быў забіты камандзір радыкальнай палестынскай групоўкі «Ісламскі джыхад» Баха Абу аль-Ата.

У выніку, як паведамляе тэлеканал Al Arabiya, палестынскія баевікі выпусцілі па Ізраілю 220 ракет. Ізраільская сістэма паветранай абароны «Жалезны купал» перахапіла 90% ракет.

У сваю чаргу ахвярамі ўдараў Ізраіля па сектары Газа сталі ўжо 11 чалавек, 49 параненыя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках