16 красавiка 2024, aўторак, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: «Нафтагаз» зрывае планы «Газпрома»

3
СМІ: «Нафтагаз» зрывае планы «Газпрома»

Расейская кампанія не будзе размяшаць еўрабонды.

"Газпром" скасаваў намечанае на гэты тыдзень размяшчэнне еўрабондаў у швайцарскіх франках праз рызыку страціць грошы ў выпадку дзянняў "Нафтагаза Украіны".

Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Са слоў крыніцы, якая займалася арганізацыяй угоды, юрысты не змаглі цвёрда гарантаваць, што прыцягнутыя сродкі не будуць страчаныя. Ён не выключыў, што ў выпадку адкрыцця спрыяльнага "акна" кампанія можа і прыцягнуць фінансаванне найбліжэйшым часам, бо новая праграма бондаў падрыхтаваная і для яе ёсць усе дакументы і інфармацыйныя матэрыялы.

У канцы лістапада "Газпром" павінен выпусціць справаздачу за тры кварталы па МСФС. Гэта запатрабуе абнаўлення эмісійных дакументаў да размяшчэння і ў гэтым выпадку ўжо кампанія не выйдзе з новымі бондамі да канца года.

Паведамляецца, што ў мінулую пятніцу "Газпром" апублікаваў матэрыялы новай праграмы бондаў новай SPV Gaz Finance PLC з лімітам 30 млрд еўраў, уключаючы абноўлены інфармацыйны мемарандум.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках