29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская Рада прыняла ў першым чытанні законапраект аб рынку зямлі

16
Украінская Рада прыняла ў першым чытанні законапраект аб рынку зямлі

«За» прагаласавалі 240 народных дэпутатаў.

Вярхоўная Рада 13 лістапада прыняла ў першым чытанні законапраект №2178-10 «Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны з нагоды абарачэння зямель сельскагаспадарчага прызначэння», паведамляе карэспандэнт «Гордон».

«За» прагаласавалі 240 народных дэпутатаў.

У тлумачальнай запісцы да дакумента адзначаецца, што законапраект вызначае асаблівасці прававога рэгулявання абарачэння зямельных надзелаў сельскагаспадарчага прызначэння на аснове рынкавых механізмаў.

«З 1 кастрычніка 2020 года касуецца забарона на адчужэнне зямель сельскагаспадарчага прызначэння ўсіх формаў уласнасці; вызначаецца суб'ектны склад асоб, якія могуць набываць права ўласнасці на зямельныя дзялянкі сельскагаспадарчага прызначэння: грамадзяне Украіны, тэрытарыяльныя абшчыны, дзяржава, юрыдычныя асобы Украіны і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства ў выпадку набыцця ў парадку атрымання ў спадчыну і абавязкам адчужэння надзела цягам года; устанаўліваецца правіла, згодна з якім да 1 студзеня 2024 года не дапускаецца набыццё юрыдычнымі асобамі, бенефіцыярнымі ўладальнікамі (кантролерамі) якіх з'яўляюцца замежнікі, асобы без грамадзянства, юрыдычныя асобы, створаныя паводле заканадаўства іншага, чым заканадаўства Украіны, замежных дзяржаў, права ўласнасці на зямельныя надзелы сельскагаспадарчага прызначэння», - сказана ў запісцы.

Адзначаецца, што названыя патрабаванні «не распаўсюджваюцца на выпадкі набыцця ва ўласнасць зямельных дзялянак іх арандатарамі, якія з'яўляюцца сельскагаспадарчымі таваравытворцамі, калі з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы - набытчыка права ўласнасці прайшло не менш за 3 гадоў, а таксама на выпадкі набыцця ва ўласнасць названымі асобамі зямельных дзялянак».

«Устанаўліваецца мінімальны стартавы кошт продажу зямельных надзелаў дзяржаўнай і камунальнай уласнасці на зямельных таргах на ўзроўні, не ніжэйшым за нарматыўную грашовую ацэнку; устанаўліваецца абмежаванне на сукупную плошчу зямельных надзелаў сельскагаспадарчага прызначэння, якая можа знаходзіцца ва ўласнасці грамадзяніна і юрыдычнай асобы, і звязаных з ім асоб. Абмежаванні не дапускаюць набыццё ва ўласнасць больш за 35% сельскагаспадарчых зямель аб'яднанай абшчыны, 15% сельскагаспадарчых зямель вобласці і 0,5% сельскагаспадарчых зямель Украіны; забяспечваецца пераважнае права арандатара на куплю зямельнага надзела; прадугледжваецца абавязак дзяржаўнага рэгістратара ўносіць інфармацыю аб кошце правоў, у тым ліку правоў карыстання, у Рэестр правоў», - гаворыцца ў запісцы.

Таксама законапраектам забяспечваецца права грамадзян на выкуп зямельных надзелаў для вядзення сялянскай (фермерскай) гаспадаркi, якія належаць ім на праве сталага карыстання і праве пажыццёвага спадчыннага валодання. Дзялянку можна выкупіць з растэрміноўкай аплаты да пяці гадоў коштам, роўным нарматыўнай грашовай ацэнцы такіх зямельных надзелаў.

Закон Украіны «Пра санкцыі» дапаўняецца новым тыпам санкцый - «Забарона на набыццё ва ўласнасць зямельных надзелаў».

Такія санкцыі ўводзяцца пастановай прэзідэнта Украіны на прадстаўленне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны і зацвярджаюцца пастановай Вярхоўнай Рады Украіны. Пад санкцыі могуць падпадаць замежныя дзяржавы, пэўнае кола асобаў (сектаральныя санкцыі), асобныя юрыдычныя і фізічныя асобы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках