25 красавiка 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь з Расеі прыбылі два баявыя самалёты Су-30 СМ

18
У Беларусь з Расеі прыбылі два баявыя самалёты Су-30 СМ
ФОТА: СЯРГЕЙ КОПЦЕЎ, RUSSIANPLANETS.NET

Кантракт на пастаўку быў падпісаны яшчэ ў 2017 годзе.

13 лістапада на авіяцыйную базу ў Баранавічах прыбылі першыя два з 12 запланаваных баявых знішчальнікаў Су-30 СМ, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Беларусь падпісала з Расеяй кантракт на пастаўку 12 знішчальнікаў яшчэ ў 2017 годзе. Канчатковае пагадненне на закупку самалётаў цягам трох гадоў было падпісанае ў траўні падчас 9-й Міжнароднай выставы ўзбраення і вайсковай тэхнікі MILEX-2019. Цягам кожнага года нашы Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны (СПА) будуць папаўняцца адным авіяцыйным звяном з чатырох самалётаў.

Раней Беларусь набыла ў Расеі зенітныя ракетныя комплексы С-300, потым найноўшую сістэму СПА «Тор-М2», а таксама мадэрнізаваныя танкі Т-72 БЗ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках