29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксана Юшкевіч: Я адказала на пытанне «Што далей?»

1
Аксана Юшкевіч: Я адказала на пытанне «Што далей?»
АКСАНА ЮШКЕВІЧ

Сустрэнемся 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы а 18.00.

Кандыдатка ў дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» звярнулася да жыхароў сталіцы:

- Што далей?

Вы ўжо адказалі на гэта пытанне?

Я - так.

Калі мы будзем прадаўжаць сядзець склаўшы рукі і казаць «Мая хата з краю, нічога не ведаю», то будзе яшчэ горш. Не толькі нам. Нашым бацькам, дзецям, унукам і праўнукам.

Гэта дрэнны адказ. Няправільны.

Правільны адказ - думаць, развязваць, дзейнічаць.

Усім разам, дружна і мэтанакіравана.

Бараніць незалежнасць нашай Беларусі, абараняць свае правы, змагацца з беззаконнем і хлуснёй уладаў.

Не на кухнях, дзе нас ніхто не чуе, а на вуліцах і плошчах.

Што далей?

Кастрычніцкая плошча, 15 лістапада а 18.00 мы разам пагаворым пра тое, якое заўтра мы хочам бачыць.

#ЕўрапейскаяБеларусь #Пагоняпобач

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках