29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты знялі на відэа, як у БДЭУ прымушаюць галасаваць датэрмінова

79
Студэнты знялі на відэа, як у БДЭУ прымушаюць галасаваць датэрмінова
АКСАНA АНІСКЕВІЧ

Студэнты не сталі цярпець парушэнне выкладчыцы Аксаны Аніскевіч.

Відэазапіс, дасланы ў рэдакцыю «Радыё Свабода», быў зроблены ўдзень 13 лістапада на сходзе студэнтаў аднаго з факультэтаў Інстытута сацыяльна-гуманітарнай адукацыі БДЭУ.

На відэа, знятым у інстытуцкай аўдыторыі, жанчына кажа студэнтам пра важнасць удзелу ў «выбарах».

«Слухайце ўважліва, гэта сур'ёзнае пытанне, - кажа выкладчыца. - Пачалося датэрміновае галасаванне. 250-я аўдыторыя, 3-ці корпус. Вы бераце пашпарта, паўналетнія, і ідзяце туды. З 2 да 4 там перапынак».

Як стала вядома, жанчына на відэа - куратар адной з груп першага курса інстытута Аксана Аніскевіч.

Спадарыня Аніскевіч настойвае, што прагаласаваць усе студэнты павінны менавіта да асноўнага дня галасавання.

«Гэта ўсё адсочваецца, - кажа куратар. - Вы павінны зрабіць гэта да нядзелі. Таму што потым нас пачнуць «трэсці».

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках