29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне прынялі законапраект, які рэгулюе «Паўночную плынь - 2»

У Нямеччыне прынялі законапраект, які рэгулюе «Паўночную плынь - 2»

Бундэстаг прагаласаваў за законапраект з другой спробы.

Нямецкі Бундэстаг з другой спробы прыняў энэргетычнае заканадаўства з папраўкамі, якія дазваляюць вывесці з-пад дзеяння еўрапейскіх правілаў частку газаправода «Паўночная плынь - 2» і тым самым прыбраць апошнія перашкоды для завяршэння будаўніцтва газаправода і яго запуску.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

За пастанову, якая з папраўкамі імплементуе новую газавую дырэктыву ЕЗ у нямецкае заканадаўства, прагаласаваў блок Ангелы Мэркель ХДС/ХСС і сацыял-дэмакраты.

«Зялёныя» і ўльтраправыя з «Альтэрнатывы для Нямеччыны» галасавалі супраць. «Левыя» ўстрымаліся. Нямецкі журналіст Юльян Рэпка заўважыў, што «АДГ» галасавала супраць, таму што перакананая, што закон спыніць «Паўночную плынь - 2».

Прапанаваныя федэральным урадам змены датычацца 12-мільнага ўчастка газаправода, які знаходзіцца ў тэрытарыяльных водах Нямеччыны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках