29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя рэкорды: У Менску перакрыты тэмпературны максімум паўвекавой даўнасці

1
Новыя рэкорды: У Менску перакрыты тэмпературны максімум паўвекавой даўнасці

Цяплей за ўсё было ў Пінску.

Як сведчыць праведзены БелаПАН параўнальны аналіз аператыўных картаў тэмператураў і архіва Белгідрамета на рэсурсе надвор’я meteoinfo.by, сярод іншых, у Пінску паветра прагрэлася да 16,5 градуса вышэй за нуль, што на 1 градус больш, чым ранейшы максімум, зафіксаваны ў 1996 годзе ў Берасці. У самым Пінску папярэдні экстрэмум дня складаў 14,6 градуса (у 2010 годзе), паведамляюць naviny.by.

Абнавіліся максімумы на ўсіх метэастанцыях Менскай вобласці, на большасці – Берасцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай і Магілёўскай, амаль на палове станцый Гомельскай вобласці.

У сталіцы пабіты рэкорд дня 50-гадовы даўнасці: 13,2 градуса супраць 11,1. Сярод абласных цэнтраў новы максімум зафіксаваны ў Магілёве – 11,3 супраць 10,2 у 1977 годзе.

Самыя старыя пабітыя рэкорды датаваныя 1950 годам – у Слуцку (14,4 супраць 12 градусаў) і Жыткавічах (15,5 супраць 14,1).

13 лістапада стала пятым днём гэтага месяца з рэкордамі цяпла. 10 лістапада абнавіліся максімумы дня на дзесяці паўночных метэастанцыях краіны: у Віцебскай, Менскай і Гарадзенскай абласцях. Усе ранейшыя рэкорды адносіліся да 2010 года. 4 і 9 лістапада зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў. 5 лістапада адзначаныя новыя максімумы дня на дзесяці метэастанцыях на тэрыторыі Віцебскай, Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

У кастрычніку рэкорды цяпла абнаўляліся з 13-га да 16-га, а таксама з 19-га да 27-га, рэкорды холаду – у ноч на 31 кастрычніка. Паводле інфармацыі Белгідрамета, такі цёплы кастрычнік адзначаны другі раз за апошнія 75 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках