29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каламойскі перамог у «Прыватбанка» справу на 7,5 млрд грыўняў

Каламойскі перамог у «Прыватбанка» справу на 7,5 млрд грыўняў
ІГАРА КАЛАМОЙСКІ

Суд прызнаў несапраўднымі некаторыя палажэнні крэдытных дамоваў, заключаных у 2006–2016 гадах.

Паўночны апеляцыйны гаспадарчы суд задаволіў пазоў кампаніі "Тэх-Трэйд-Інвест", якая належыць украінскаму бізнэсмэну Ігару Каламойскаму, да "Прыватбанка" і яшчэ шэрагу кампаній, паведамляе gordonua.com.

Пра гэта 13 лістапада паведаміла Finbalance, спасылаючыся на пастанову суда, апублікаваную ў Адзіным рэестры судовых пастановаў.

Сярод іншага суд прызнаў несапраўднымі некаторыя палажэнні шэрагу крэдытных дамоваў, заключаных паміж "Прыватбанкам" і ТАА "Парктур", ТАА "Скорзонера", ТАА "Шелти", ТАА "Аспект" у 2006–2016 гадах. Суд вызначыў, што агульная сума ў гэтых дамовах складае 7,5 млрд грн, а гэта ў разы перавышае максімальны памер ліміту крэдытных дамоваў і асноўную суму доўгу ў крэдытах.

Суд прыйшоў да высновы, што "аспрэчаныя ўмовы крэдытных дамоваў, паводле якіх пазычальнікі павінны аплаціць, акрамя адсоткаў за карыстанне крэдытам, яшчэ і ўзнагароду за яго выкарыстанне, з'яўляюцца несправядлівымі ўмовамі дамоваў і, адпаведна, маюць быць прызнаныя несапраўднымі".

Такія ўмовы стварылі "падвойную аплату за карыстанне крэдытам", што парушае правы пазоўніка, мяркуюць у судзе.

Выданне піша, што адным з заснавальнікаў ТАА "Тэх-Трэйд-Інвест" з'яўляецца ТАА "Скорзонера", канчатковымі бенефіцыярамі якога з'яўляюцца бізнэсмэны Каламойскі і Генадзь Багалюбаў.

"Прыватбанк", уладальнікам якога раней быў Каламойскі, – найбуйнейшы камерцыйны банк ва Украіне – быў нацыяналізаваны 19 снежня 2016 года. Праз гэта ва Украіне і за мяжой прадаўжаюцца судовыя працэсы. У НБУ заяўлялі ў жніўні 2019 года, што ўкраінскія суды разглядаюць сама менш 270 справаў, звязаных з дзейнасцю "Прыватбанк".

Каламойскі казаў, што пасля выбараў прэзідэнта Украіны спадзяецца атрымаць кампенсацыю ў сувязі з нацыяналізацыяй "Прыватбанка" "ў тым ці іншым выглядзе". Ён таксама сказаў, што не збіраецца вяртаць банк ва ўласнасць, але хоча вярнуць $ 2 млрд ягонага капіталу. 13 верасня бізнэсмэн назваў вяртанне акцый на суму 60 млрд грн адной з умоваў для заключэння з дзяржавай сусветнага пагаднення паводле справы аб нацыяналізацыі "Прыватбанка".

17 верасня газета Financial Times апублікавала артыкул пра тое, што Каламойскі і прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук вядуць перамовы ў справе "Прыватбанк". Ганчарук сказаў, што ў пытанні пра "Прыватбанк" трэба "засяродзіцца на росце і шукаць супольныя пастановы, а не марнаваць рэсурсы на знішчэнне адзін аднаго", адзначылі журналісты.

Украінскі ўрад заявіў, што артыкул заснаваны на выдранай з кантэксту фразе, а матэрыял Financial Times не адпавядае стандартам журналісцкай этыкі. Кабмін запатрабаваў апублікаваць аспрэчанне інфармацыі пра перамовы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках