19 красавiка 2024, Пятніца, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імбрычак, які гадамі стаяў на паліцы, зрабіў брытанца мільянерам

4
Імбрычак, які гадамі стаяў на паліцы, зрабіў брытанца мільянерам
ФОТА: СТАРОНКА DUKE'S AUCTIONS НА FACEBOOK

Як гэта атрымалася?

Жыхар ангельскага графства Дорсет прадаў імбрычак, што гадамі стаяў у яго на паліцы, больш чым за мільён фунтаў стэрлінгаў. Пра гэта паведамляе выданне The Mirror (пераклад – lenta.ru).

Брытанец, які захацеў захаваць ананімнасць, прызнаўся, што пакрыты зялёнай палівай імбрычак са сколам на вечку гадамі перадаваўся ў ягонай сям'і з пакалення ў пакаленне. Аднак ні ён сам, ні ягоныя сваякі не ведалі, колькі каштуе сямейная рэліквія.

Брытанец дадаў, што запрасіў да сябе аўкцыяніста Лі Янга (Lee Young) для ацэнкі іншых прадметаў. Аднак спецыяліст у азіяцкім мастацтве з аўкцыённага дому Duke's Auctioneers ў Дорчэстэры заўважыў на ягонай паліцы імбрычак і папрасіў паказаць яго. Гаспадар дому зняў выраб з паліцы і даў у рукі аўкцыяністу.

Янг убачыў на дне імбрычка блакітную пячатку, якая паказвае на сувязь з кітайскім імператарам Цяньлунам. Гэта азначала, што чайнік быў зроблены асабіста для імператара паміж 1735 і 1796 гадамі. Вечка выраба зробленае ў выглядзе персіка, кітайскага знака неўміручасці і адзінства.

Знаходку прадэманстравалі на выставе ў Лондане, а потым прадалі на аўкцыёне за 1,04 мільёна фунтаў стэрлінгаў. У міжнародным гандлі праз тэлефон удзельнічалі дзесяць пакупнікоў. Аўкцыён заняў дзесяць хвілінаў.

Імператар Цяньлун быў шостым імператарам дынастыі Цын. Ён адмовіўся ад пасады на карысць свайго сына, імператара Цзяціна і памёр праз тры гады ва ўзросце 87 гадоў у 1799 годзе.

Раней паведамлялася, што жыхар Вялікай Брытаніі выпадкова набыў на барахолцы кітайскую вазу і прадаў яе на аўкцыёне за 380 тысячаў фунтаў стэрлінгаў. Брытанец, які захацеў застацца невядомым, набыў жоўтую размаляваную вазу ўсяго за адзін фунт стэрлінгаў і не ўсведамляў усёй каштоўнасці набытку, пакуль не выставіў рэч на eBay.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках