16 красавiка 2024, aўторак, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Шаройка: Прывучыў беларусаў адказваць на вітанне «Слава Украіне!»

1
Павел Шаройка: Прывучыў беларусаў адказваць на вітанне «Слава Украіне!»
ПАВЕЛ ШАРОЙКА

Украінскі журналіст апавёў пра ўмовы свайго вызвалення.

Украінскі журналіст Павел Шаройка быў вызвалены пад ўмовай захавання таямніцы ягонага арышту ў Беларусі. Пра гэта ён апавёў у інтэрв'ю «Украінскаму радыё».

Шаройка растлумачыў, што не можа адказваць на пытанні, за што яго арыштавалі і як праходзілі следчыя дзеянні.

– У маім вызваленні ўдзельнічалі самыя высокія асобы дзвюх дзяржаваў, і былі прапанаваныя гарантыі ад імя нашай дзяржавы. Яны ў тым, што ўмовай вызвалення з'яўляецца захаванне таямніцы ўсіх пытанняў, звязаных з маім арыштам, правядзеннем следчых дзеянняў, судовым разглядам, асуджэннем і ўтрыманнем пад вартай. Наша дзяржава абавязалася ўстрымлівацца ў будучыні ад заяваў пра маё незаконнае затрыманне. Я разумею, што гэта цікава, але існуюць абавязальніцтвы, і гэта не мая прыхамаць – не выдаваць падобную інфармацыю, не каментаваць, не даваць ацэнку, не вылучаць прэтэнзіі, не выносіць негатыву ў публічную прастору, – заявіў Шаройка.

Журналіст апавёў пра ўмовы ўтрымання ў калоніі. Паводле словаў Шаройкі, яму не хапала зносінаў на ўкраінскай мове. Але асуджаныя беларусы добра яго разумелі, калі ён казаў на роднай мове.

– Да мяне ставіліся з павагай, і скажу, што не хапала зносінаў на роднай украінскай мове, але беларусы, калі я пераходзіў з імі на ўкраінскую, яны нават прасілі, каб я не спыняўся і прадаўжаў. Яны вельмі добра разумеюць нашу мову. Нават прывітанне, я іх ужо прывучыў – я ім казаў «Слава Украіне!» – і яны заўсёды адказвалі «Героям слава!». Гэта значыць, яны ставіліся з павагай і гэта таксама дапамагала. Не хапала зносінаў, каб чуць нашу мову, таму што самому гаварыць і не забывацца – гэта адно, а быць у сваім моўным асяроддзі – гэта зусім іншае. Не хапала там перыядычнай літаратуры, – апавёў Шаройка.

Павел Шаройка падкрэсліў, што ў яго ні на кога няма крыўды за арышт.

Ён таксама дадаў, што не ведае, ці з'яўляецца персонай нон грата ў Беларусі і не выключае, што ў будучыні прыедзе ў краіну.

Справа Шаройкі

Украінскага журналіста Паўла Шаройку асудзілі ў Беларусі на 8 гадоў пазбаўлення волі за шпіянаж. 20 лістапада 2017 года КДБ Беларусі паведаміў, што Шаройка з'яўляецца кадравым супрацоўнікам галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны і быў затрыманы пры правядзенні агентурнай акцыі на месцы злачынства. Паводле звестак КДБ, у краіне ён стварыў агентурную сетку з ліку грамадзянаў Беларусі, якія за грашовае ўзнагароджанне выконвалі ягонае заданне ў зборы звестак выведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы.

Павел Шаройка апавёў, што каардынацыю ягонай выведвальнай дзейнасці ажыццяўляў супрацоўнік галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны Ігар Скварцоў, які дзейнічаў пад прыкрыццём пасады дарадцы амбасады Украіны ў Беларусі. За дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам, Ігар Скварцоў абвешчаны персонай нон грата.

4 кастрычніка 2019 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў Беларусі памілавалі асуджанага за шпіянаж Паўла Шаройку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках