20 красавiка 2024, Субота, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туркменскі газ гатовы замяніць расейскі для Еўропы

2
Туркменскі газ гатовы замяніць расейскі для Еўропы

Праект «Транскаспій» уважаецца адным з прыярытэтных для Еўразвязу.

Ашхабад і Брусэль рыхтуюцца падпісаць пагадненне пра пастаўкі туркменскага газу ў Еўразвяз, што будзе ўключаць у сябе будаўніцтва трубаправода па дне Каспійскага мора, піша «Незалежная газета».

Праект «Транскаспій» уважаецца адным з прыярытэтных для Еўразвязу. Фінансаваць яго збіраюцца Сусветны банк і адзін з фондаў ЕЗ – Фонд развіцця. Выданне піша, што ўдзел Расеі ў праекце не мяркуецца, але адзначае, спасылаючыся на туркменскія дыпламатычныя колы, што Масква перашкаджаць будаўніцтву трубы па дне Каспія не будзе.

Аднак, як паведамілі НГ расейскія эксперты, да Туркменістана могуць узнікнуць прэтэнзіі з боку прыбярэжных краінаў, таму туркменскія ўлады загадзя рыхтуюцца да абходу патрабаванняў Каспійскай канвенцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках