28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы можам выйсці з Менскіх пагадненняў

3
Кіраўнік МЗС Украіны: Мы можам выйсці з Менскіх пагадненняў
ВАДЗІМ ПРЫСТАЙКА
ФОТА: УНIАН

Кіеў чакае ад Масквы выразнай размовы.

Украіна можа выйсці з Менскіх пагадненняў, калі сустрэча ў «нармандскім фармаце» не дасць выніку.

Пра гэта паведаміў міністр замежных справаў Вадзім Прыстайка, паведамляе BBC.

Паводле словаў кіраўніка МЗС, Украіна, Нямеччына і Францыя ўжо ўхвалілі папярэднюю дату нармандскай сустрэчы. Цяпер усе бакі чакаюць адказу Расеі.

Акрамя таго, запэўнівае Прыстайка, Уладзімір Зяленскі чакае ад Крамля «выразнай размовы, каб прыйсці і сказаць: што вы рэальна хочаце ад нас».

Пры гэтым ён прызнаў, што чакаць прарыву на гэтых перамовах не варта: лідары прымуць камюніке, праект якога ўжо ўзгаднілі.

У той самы час, калі сустрэча не дасць выніку, Кіеў будзе думаць, што рабіць далей. Варыянты – розныя, ажно да выхаду з Менскіх пагадненняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках