19 красавiка 2024, Пятніца, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярнуцца у дзяцінства: названыя сем найлепшых гатэляў на дрэвах

Вярнуцца у дзяцінства: названыя сем найлепшых гатэляў на дрэвах

Многія выбіраюць менавіта такі тып адпачынку.

Амаль кожны дарослы марыў хоць на хвіліну адчуць сябе Пітэрам Пэнам. Махнуць рукой на ўсе праблемы, пырхнуць у Кенсінгтонскія сады праз комін, жыць у дамку на дрэве і ніколі не вырастаць... Гэтае жаданне збольшага можна ўвасобіць у жыццё, піша ЗаграNица.

Keemala, Тайланд

Гатэль Keemala прапануе сваім гасцям спыніцца ў нумарах пад назвай Bird's Nest, або, у перакладзе на беларускую птушынае гняздо. Тут акрамя ўсіх выгод ёсць нават асабісты 30-метровы басейн.

Tree Hotel, Швэцыя

Калі трапічныя лясы вас не вабяць і вам больш падабаюцца скандынаўскія краявіды, едзьце ў Швэцыю ў Tree Hotel. Тут госці могуць выбраць адзін з некалькіх непадобных адзін да аднаго дамкоў на дрэвах. Яны пабудаваныя ў розных стылях: ёсць дом драўляны, люстраны і нават у выглядзе НЛА.

Azulik - Adults Eco-Resort & Maya Spa, Мексіка

Калі вы стаміліся ад выгод цывілізацыі, гэты гатэль для вас. У драўляных хатках на палях няма ні тэлефона, ні Інтэрнэту, ні электрычнасці. Затое да паслуг гасцей - аздараўленчы цэнтр і адасоблены нудысцкі пляж, а ў кавярні падаюць арганічныя стравы.

Tsala Treetop Lodge, ПАР

Ад захапляльнага віду на лес можна атрымаць асалоду з нумара на верхавіне дрэва ў гатэлі Tsala Treetop. У кожных апартаментах ёсць адкрытая веранда і невялікі басэйн. Таксама падвесная тэраса, з якой падчас ежы можна любавацца наваколлем.

Japamala Resort, Малайзія

На выспе Тыёман у трапічным лесе схаваны гатэль, дабрацца да якога можна толькі па вадзе. З драўляных хатак, пабудаваных на дрэвах, адкрываецца чароўны краявід на Паўднёва-Кітайскае мора.

Eureka Springs Treehouses, ЗША

Незвычайны гатэль з нумарамі на кедравых бярвёнах знаходзіцца ў ЗША. Кожны дамок аформлены ў стылі розных гарадоў: Венецыі, Нью-Ёрка, Санта-Фе або Парыжу.

Tentsiles, Фінляндыя

Экакэмп у нацыянальным парку Нууксіё - гэта незвычайны кемпінг: намёты тут падвешаныя высока над зямлёй на дрэвах. Дадаюць уражанняў выдатная прырода, шпацыры і купанне ў возеры. І ўсё гэта за 150 еўраў за ноч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках