19 красавiка 2024, Пятніца, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праспект Незалежнасці ў Менску стаў сусветнай каштоўнасцю

8
Праспект Незалежнасці ў Менску стаў сусветнай каштоўнасцю
ФОТА: PROBELARUS.BY

Яго рыхтуюць да ўключэння ў спіс ЮНЕСКА.

Ансамблю менскага праспекта Незалежнасці надалі статус сусветнай каштоўнасці. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі ў навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Алесь Суша ў Facebook, паведамляе kyky.org.

«Сёння [гэта значыць 13 лістапада - тады быў апублікаваны допіс] пастановай Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры была прынятая важная пастанова: ансамблю праспекта Незалежнасці ў Менску прысвоеная першая катэгорыя (замест ранейшай другой). Гэта азначае, што гэты аб'ект мае не толькі нацыянальную, але і сусветную каштоўнасць.

Як можна здагадацца, такі крок быў патрэбны для падрыхтоўкі намінацыйнага дасье для паступовага руху ў бок ўключэння ансамбля ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА [туды трапляюць прыродныя або рукатворныя аб'екты, якія дзякуючы культурнай, а таксама гістарычнай значнасці трэба захоўваць і папулярызаваць - заўв.].

Прыемна, што ўдзел у пасяджэнні бралі шмат якія запрошаныя экспэрты, але, што мне падалося найбольш важным, прадстаўнікі гарадскіх уладаў, бо ім далей працягваць працу. Радай было рэкамендавана Менгарвыканкаму звярнуць увагу на захаванне ансамбля і на яго абарону ад наступстваў развіцця гаспадарчай дзейнасці, а таксама - распрацаваць праект зон аховы і прыняць меры для прывядзення ў належны стан фасадаў гістарычнай забудовы», - напісаў Алесь Суша.

Адзначым, што гаворка пра ўключэнне праспекта Незалежнасці ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ідзе больш за дзесяць гадоў. Для таго, каб ён трапіў у гэты пералік, спачатку праспект павінен быць аднесены да беларускага папярэдняга спісу ЮНЕСКА. У 2004 годзе праспект Незалежнасці ўжо трапляў у такі спіс, але тады ён насіў імя Францішка Скарыны. У 2015 годзе яго выключылі - многія меркавалі, што гэта звязана з узвядзеннем жылога комплексу «не-Кемпінскі», праўда, тэорыя афіцыйна не пацвердзілася.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках