25 красавiка 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатограф у ЗША сфатаграфаваў рэдкага трохрогага аленя

4
Фатограф у ЗША сфатаграфаваў рэдкага трохрогага аленя
Фота: Steve Lindberg / Facebook

Многія людзі не вераць здымкам, але яны абсалютна аўтэнтычныя.

75-гадовы фатограф-аматар Стыў Ліндбэрг (Steve Lindberg), які пражывае Маркета, штат Мічыган, апублікаваў у Facebook здымкі рэдкага аленя - з трыма рагамі, паведамляе выданне USA Today, піша «Папулярная механіка».

Са слоў Ліндбэрга, раней падобных аленяў ён не сустракаў. У рагах аленя, як адзначае Ліндбэрг, можна заўважыць дзевяць ці 12 атожылкаў - у залежнасці ад таго, ці ўлічваць два маленькія выступы на правым розе і невялікі выступ на левым.

Чалавеку, які сумняваецца ў сапраўднасці фатаграфій, Ліндбэрг адказаў, што здымкі аўтэнтычныя - ён назіраў за гэтым аленем цягам многіх гадзін у суботу (аднак у нядзелю, паводле ягоных слоў, аленя ў гэтым месцы ўжо не было). Ветэрынар, які вывучыў здымкі, мяркуе, што яны аўтэнтычныя; з ягоным слоў, алень на фотаздымках выглядае цалкам здаровым.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках