25 красавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - расейцам: Глядзіце, старэйшыя браты, якія паслугі мы вам выконваем

29
Лукашэнка - расейцам: Глядзіце, старэйшыя браты, якія паслугі мы вам выконваем

Дыктатар заявіў, што ад Балтыкі да Чорнага мора ён сёння працуе на Расейскую Федэрацыю.

Лукашэнка, прымаючы з дакладам кіраўнікоў Дзяржаўнага памежнага камітэта і Савета бяспекі, звярнуў увагу, што паміж памежнікамі Беларусі і Расеі праблем няма, паміж вайскоўцамі і транспартнікамі таксама ўсё гладка, але калі ўсе пытанні выводзяцца на ўрадавы ўзровень, раптам з'яўляецца процьма пытанняў, паведамляе прэс-служба дыктатара.

«Як вынік, нас увесь час папракаюць: «Мы ледзь не ўтрымліваем Беларусь». Трэба палічыць, колькі нам каштуе абарона супольнай мяжы. Нагадаць ім аб сістэме супрацьпаветранай абароны: яны доўга прасілі мяне, каб мы зрабілі яе супольна. Ад Балтыкі да Чорнага мора мы сёння працуем на Расейскую Федэрацыю. Гэта таксама грошай каштуе, і не толькі грошай», - заявіў дыктатар.

Правадыр нагадаў, што цяпер Беларусь і Расея вядуць перамовы аб паглыбленні інтэграцыі. Паводле ягоных слоў, усе пытанні, якія ўзнікаюць трэба «звесці, пакласці на стол і паказаць: старэйшыя браты-расейцы, вы паглядзіце, якія паслугі мы вам выконваем, і гэта нятанна».

«Таму трэба ўсе гэтыя пытанні зводзіць на ўзроўні ўрада і на стол: вось, мы дапамагаем. І каб расейскае грамадства ведала і разумела, што ніякія беларусы не нахлебнікі, што расейкаму чалавеку, расейцу, у Беларусі не горш, чым у Расеі. Давайце шчыра казаць: лепш, чым у Расеі. І яны гэта адзначаюць», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках