19 красавiка 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковыя экспэрты: Расея няздольная вытрымаць удар ЗША

5
Вайсковыя экспэрты: Расея няздольная вытрымаць удар ЗША
ФОТА: РІА НОВОСТИ/РЫГОР СЫСОЕЎ

Гэта паказалі стратэгічныя вучэнні «Гром-2019».

Стратэгічныя вучэнні «Гром-2019» прадэманстравалі непадрыхтаванасць Расеі да ядзернага сутыкнення з ЗША, паведамляе Варшаўскі інстытут (Польшча), піша lenta.ru.

У польскім аналітычным цэнтры мяркуюць, што «ядзерны арсенал Расеі дагэтуль не дасягнуў чаканага ўзроўню». Прычынай такіх заяў з боку Варшаўскага інстытута стаў збой запуску ракеты АПЛ К-44 «Разань» праекту 667БДР «Кальмар».

Гэты інцыдэнт, упэўненыя ў цэнтры, паказвае, што «ў расейскай ядзернай трыядзе не ўсе працуе належным чынам», у выніку чаго Крэмль будзе намагаць на яшчэ больш хуткай мадэрнізацыі зброі.

У лістападзе падчас вучэнняў стратэгічных ядзерных сіл К-44 «Разань» зрабіла толькі адзін пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты Р-29Р, а не два, як было запланавана першапачаткова. У Мінабароны зняпраўдзілі інфармацыю пра «няштатную сітуацыю» падчас стратэгічнага камандна-штабнога вучэння «Гром-2019».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках