19 красавiка 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каго корміць Беларусь?

7
Каго корміць Беларусь?

Звесткі паказваюць на празмерны ўплыў на харчовы рынак адной краіны.

Беларусь сёлета выйшла на 11 новых рынкаў. Аднак з 4 млрд даляраў экспарту ў трох кварталах гэтага года на Расею прыпала 3,1 млрд даляраў, піша zautra.by.

- Сёлета мы адкрылі 11 новых рынкаў: Афганістан, Пакістан, Ангола, Бенін, Кенія, Куба, Албанія і іншыя. Практычна для ўсіх рынкаў сёлета нарасцілі аб'ёмы паставак. За 9 месяцаў экспарт склаў 4 млрд даляраў, што на 4,1% больш, чым летась, - паведаміў журналістам Аляксей Багданаў, начальнік галоўнай управы замежнаэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча.

Аднак пакуль усё ж асноўная частка сельгаспрадукцыі сыходзіць у Расею і краіны СНД. Экспарт у Расею за першыя тры кварталы склаў 3,1 млрд даляраў, у Казахстан - 211 млн даляраў і ва Украіну - 115 млн даляраў.

- Мы часта гаворым пра тое, што нам трэба зніжаць залежнасць ад Расейскай федэрацыі, гэта сапраўды так і ёсць. Не так гэта лёгка зрабіць. Разам з тым праца ідзе. І ў існым перыядзе мы на 0,6% знізілі ўзровень паставак на расейскі рынак. Мы павінны разумець, што ў першую чаргу кірунак дыктуе эканоміка. Калі выгадна пастаўляць, то неабходна пастаўляць і не выпускаць дадатковы заробак, - адзначыў Аляксей Багданаў.

Ён распавёў, што экспарт у краіны Азіі і Акіяніі за год вырас на 10,7%, а ў краіны Еўразвязу - на 8%. З ягоных слоў, краіны Еўразвязу - найбольш складаныя для ўваходу нашых тавараў.

- Не толькі таму, што ёсць нейкія палітычныя бар'еры. У першую чаргу - гэта мытнае тарыфнае рэгуляванне, вельмі высокія тарыфы і вельмі добрая абароненасць еўрапейскага рынку, - растлумачыў ён

Агулам экспарт у краіны далёкага замежжа сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання склаў амаль 400 млн даляраў.

Топ-5 краін Еўрапейскага Звязу, якія набываюць беларускую сельгаспрадукцыю

1. Літва - 71 млн даляраў

2. Польшча - 37,5 млн даляраў

3. Нямеччына - 22 млн даляраў

4. Латвія - 12 млн даляраў

5. Нідэрланды - 10 млн даляраў

Топ-5 краін Азіі і Акіяніі ў аб'ёмах экспарту беларускай сельгаспрадукцыі

1. Кітай - 80 млн даляраў

2. Грузія - 8,2 млн даляраў

3. В'етнам - 7 млн даляраў

4. Ізраіль - 3 млн даляраў

5. Японія - 3 млн даляраў

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках