29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чэбурнэт-2»: Расея стварае аналаг SWIFT

14
«Чэбурнэт-2»: Расея стварае аналаг SWIFT

Да сістэмы плануюць далучыцца Індыя і Кітай?

Індыя, Расея і Кітай вывучаюць пытанне стварэння альтэрнатывы дамінантнаму у ЗША аплатнаму механізму SWIFT (Арганізацыя сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый) у спробе змякчыць гандаль з краінамі, якія знаходзяцца пад амерыканскімі санкцыямі. Пра гэта піша The Economic Times са спасылкай на дасведчаныя крыніцы (пераклад - РБК).

Паводле інфармацыі выдання, Расейская сістэма перадачы фінансавых паведамленняў (РСПФС) можа быць злучаная з кітайскай міжнароднай сістэмай міжбанкаўскіх аплатаў CIPS. Удакладняецца, што ў Індыі пакуль няма ўнутранай сістэмы абмену фінансавымі звесткамі, аднак Нью-Дэлі плануе звязаць платформу Цэнтральнага банка Расеі са сваім механізмам, які знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.

Чакаецца, што новая сістэма будзе працаваць у якасці мадэлі «шлюза»: паведамленні пра аплаты будуць афармляць у адпаведнасці з той ці іншай фінансавай сістэмай краіны. Са слоў крыніц, прапанова пра альтэрнатыву механізму фінансавых аплатаў SWIFT можа быць уключаная ў парадак дня саміту БРІКС у Бразіліі.

Паводле інфармацыі The Economic Times, краіны - удзельнікі БРІКС (Бразілія, Расея, Індыя, Кітай і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) таксама вывучаюць пытанне аб наўпроставым гандлі адзін з адным у нацыянальных валютах. У ліпені ET пісала са спасылкай на крыніцы, што Індыя, хутчэй за ўсё, заплаціць за пастаўкі расейскага ўзбраення, уключаючы ЗРК С-400, у еўрах. Паводле звестак выдання, такім чынам Індыя абміне пагрозу ўвядзення санкцый з боку Вашынгтона.

Сістэма перадачы фінансавых паведамленняў Банка Расеі была запушчаная ў канцы 2014 года для зніжэння вонкавых рызык і забеспячэння бесперабойнага надання паслуг у перадачы фінансавых паведамленняў што да ўнутрырасейскіх аперацый. Першая транзакцыя ў сетцы СПФС была здзейсненая ў снежні 2017 года.

У кастрычніку кіраўнік Мінэканамразвіцця Расеі Максім Арэшкін заявіў у інтэрв'ю The Financial Times, што Масква хоча звесці да мінімуму залежнасць ад ЗША, прыцягваючы новых інвестараў рублёвымі разлікамі. «У нас вельмі добрая валюта, яна стабільная. Чаму б не выкарыстоўваць рубель для глабальных транзакцый?», - сказаў ён, удакладніўшы, што Расея мае намер «у нейкі момант» пачаць прадаваць нафту і газ у нацвалюце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках