19 красавiка 2024, Пятніца, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

MH17: апублікаваныя новыя факты кантролю тэрарыстаў «ДНР» Крамлём

5
MH17: апублікаваныя новыя факты кантролю тэрарыстаў «ДНР» Крамлём

У новым аўдыёзапісе фігуруюць Шайгу, Суркоў і Бортнікаў.

Міжнародная супольная следчая група (JIT) у справе катастрофы самалёта «малайзійскіх авіяліній» рэйса МН17 апублікавала довады наўпроставага кантролю данецкіх баевікоў расейскімі куратарамі летам 2014 года.

Пра гэта паведаміў даследчык Bellingcat Хрыста Грозеў, інфармуе censor.net.

«JIT дае пераканаўчыя довады таго, што Крэмль непасрэдна кантраляваў ваенныя дзеянні і пастаўкі зброі баевікам на Данбасе ў пачатку ліпеня 2014 года. Гэта азначае, што ланцужок вайсковага камандавання ў кантэксце крымінальнай адказнасці за збіты лайнер цяпер вядзе аж да Крамля», - напісаў ён.

Грозеў таксама дае спасылку на агучаныя JIT факты.

«У JIT, аднак, ёсць падставы меркаваць, што, у рэчаіснасці, яны (верхаводы тэрарыстаў. - Рэд.) атрымлівалі ўказанні з Расейскай Федэрацыі. JIT правяла гутаркі з некалькімі сведкамі, якія былі сябрамі «ДНР» летам 2014 года. Гэтыя сведкі заявілі , што ключавыя фігуры ўзброенай групоўкі атрымлівалі ўказанні з Расейскай Федэрацыі», - сцвярджаюць экспэрты.

З іх слоў, паказанні тэрарыстаў пацвярджаюцца тэлефоннымі размовамі, якія былі запісаныя ў той жа час.

АСЦЯРОЖНА, НЕЦЭНЗУРНАЯ ЛЕКСІКА

У сваёй гутарцы са знаёмым 3 ліпеня 2014 года а 17:30:15, Барадай пацвярджае, што ён выконвае ўказанні з расейскага боку:

Барадай (06:02 на запісы): Ну, у вас далёка ідучыя планы, а ў мяне - не. Я выконваю загады і абараняю інтарэсы выключна адной дзяржавы, Расейскай Федэрацыі. Вось, уласна, і ўсё.

У іншай размове ў пачатку ліпеня 2014 года член «ДНР» паведамляе мясцоваму камандзіру, што «прыбудуць людзі з паўнамоцтвамі ад Шайгу (міністр абароны Расеі. - Рэд.)».

Са слоў члена «ДНР», гэтыя людзі «выкідаюць на..й мясцовых палявых камандзіраў з падраздзяленняў», а «масквічы» стануць камандзірамі.

АСЦЯРОЖНА, НЕЦЭНЗУРНАЯ ЛЕКСІКА

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках