18 красавiка 2024, Чацвер, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеціве набывае папулярнасць калядная гісторыя ад сеткі брытанскіх універмагаў

3
У Сеціве набывае папулярнасць калядная гісторыя ад сеткі брытанскіх універмагаў

Галоўныя героі роліка - дзяўчынка і цмок.

Кожны год у лістападзе ва ўсім свеце пачынаецца сезон самых галоўных рэкламных кампаній - калядных, піша «Медуза».

Рэклама да Калядаў і навагодніх святаў - асаблівы жанр і той самы выпадак, калі многія гледачы чакаюць яе з нецярплівасцю - чым жа іх здзівяць на гэты раз?

У Вялікай Брытаніі адну з самых цікавых калядных кампаній робіць сетка ўнівермагаў John Lewis&Partners. І ў гэтым сезоне John Lewis не падвяла, паказаўшы гісторыю аб дружбе дзяўчынкі Авы з казачнага горада і нязграбнага цмока Эдгара.

Эдгар, які жыве ў казачным мястэчку, занадта жыва рэагуе на ўсё, звязанае з падрыхтоўкай да свята Нараджэння Хрыстовага. А так як ён цмок, хоць і маленькі, то ад празмернасці пачуццяў выдыхае агонь, што прыводзіць да не самых прыемных наступстваў для жыхароў гарадка. Эдгар вельмі перажывае, але дзяўчынка Ава, з якой ён сябруе, знаходзіць спосаб памірыць цмока і жыхароў мястэчка.

Разам з John Lewis&Partners у рэкламнай кампаніі ўдзельнічае сетка супермаркетаў Waitrose. У межах кампаніі будзе выпушчаная цацка Эдгара і іншыя тавары з выявай герояў роліка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках