19 красавiка 2024, Пятніца, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Беларусам пачалі выдаваць шэнгенскія візы новага ўзору

11
Фотафакт: Беларусам пачалі выдаваць шэнгенскія візы новага ўзору

Да гэтага вонкавы выгляд шэнгенскай візы не мяняўся амаль 20 гадоў.

У чэрвені 2017 года стала вядома, што Еўразвяз зменіць дызайн шэнгенскай візы дзеля бяспекі. Да гэтага вонкавы выгляд шэнгенскай налепкі не мяняўся блізу 20 гадоў. Цяпер візы новага дызайну сталі выдаваць і беларусам, піша tut.by.

ВІЗА НОВАГА ЎЗОРУ.
ФОТА: TUT.BY

На сайце Рады ЕЗ адзначалася, што візавая налепка, якая знаходзіцца ў абарачэнні больш за 20 гадоў, «скампраметавала сябе сур'ёзнымі інцыдэнтамі з падробкамі і махлярствам».

ВІЗА РАНЕЙШАГА ДЫЗАЙНУ.
ФОТА: TUT.BY

Як стала вядома журналістам, візы новага ўзору ўжо выдаюць у пасольствах Чэхіі і Нямеччыны ў Беларусі. Адрозненне толькі ў дызайне, дзейнічае віза сапраўды гэтак жа, як і папярэдняга ўзору.

Дарэчы, большасць пасольстваў краін Шэнгена ў Беларусі па-ранейшаму пакуль выдаюць візы са старым дызайнам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках