28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк: Мы павінны выратаваць Беларусь

13
Зянон Пазняк: Мы павінны выратаваць Беларусь
Зянон Пазняк
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Ёсць пагроза нашай незалежнасці.

Акурат цяпер за зачыненымі дзвярыма ў Крамлі прыдумляюцца новыя прапановы па інтэграцыі, якія нясуць непасрэдную пагрозу незалежнасці Беларусі. У гэтым перакананы старшыня КХП-БНФ Зянон Пазняк. Палітык мяркуе, што сёння пытанне захавання суверэнітэту з'яўляецца для Беларусі прыярытэтным, паведамляе "Еўрарадыё".

"Мы павінны выратаваць Беларусь, ёсць пагроза нашай незалежнасці. Літаральна цяпер у Маскве за зачыненымі дзярыма нешта прыдумляюць. Усё гэта робіцца нелегальна, усё гэта не мае юрыдычных падстаў, але ў іх улада, у іх сіла. І ў гэтай сітуацыі што ёсць галоўнае, пра што мы будзем гаварыць? Пра рэформы, ці пра перанос Кастуся Каліноўскага, ці пра што? Гэта ўсё галоўнае, але што прыярытэтнае для нацыі зараз? Нам трэба выратаваць нашу незалежнасць, нашу Беларусь".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках