24 красавiка 2024, Серада, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выступяць Scorpions

13
У Менску выступяць Scorpions
ФОТА: АРГАНІЗАТАРЫ ТРАНСЛЯЦЫІ VOKA

«Пабываць» на канцэрце гурту, не выходзячы з дома, змогуць усе ахвочыя.

У пятніцу 15 лістапада VOKA парадуе сваіх карыстальнікаў магчымасцю паглядзець «жывую» трансляцыю выступу гурту Scorpions. «Пабываць» на канцэрце групы, не выходзячы з дома, змогуць усе ахвочыя, паведамляе belmir.by.

Выступ Scorpions у «Менск-Арэне» адбудзецца ў рамках тура World Crazy Tour. Гледачоў - у тым ліку карыстальнікаў відэасэрвісу - чакаюць найлепшыя хіты з рэпертуару групы за ўсе 50 з лішнім гадоў яе існавання.

Паглядзець трансляцыю зможа кожны. Для гэтага неабходна аплаціць прагляд на сайце VOKA. У абанентаў A1 спісанне будзе ажыццяўляцца з асабовага рахунку, ва ўсіх астатніх - з рахунку банкаўскай карты.

Кошт складзе 4,9 рубля - у разы менш за мінімальны кошт на білет. Такі крок дазваляе ўлічыць інтарэсы арганізатараў і саміх артыстаў і ў той жа час даць магчымасць убачыць усё, што адбываецца на канцэрце усім ахвочым, тлумачаць у відэасэрвісе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках