20 красавiка 2024, Субота, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пятніцу ў Беларусі будзе да +11 градусаў

У пятніцу ў Беларусі будзе да +11 градусаў

Да канца тыдня захаваецца камфортнае надвор'е.

15 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, уначы парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 0 да 6 цяпла, па захадзе 7-9 вышэй за нуль. Удзень чакаецца +3... +9, на паўднёвым захадзе - да +11.

16 лістапада захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны.

Уначы тэрмометры пакажуць 0... +6, удзень пацяплее да 5-12 вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе чакаецца да 14 цяпла.

У нядзелю, 17 лістапада, надвор'е таксама будзе воблачнае з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны.

Уначы прагназуецца 2-8 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 6-12 цяпла, на паўднёвым захадзе - да +14.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках