Свабодныя людзі збіраюцца ў Менску
3- 15.11.2019, 8:24
- 16,270
У інтэрнэце і ў сацсетках беларусы запрашаюць адзін аднаго на Кастрычніцкую плошчу ў Менску.
Людзі ў сацыяльных сетках актыўна распаўсюджваюць банеры пра Сустрэчу свабодных людзей у Менску, якая была ініцыяваная 8 лістапада на сустрэчы гледачоў фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы».
Сустрэча свабодных людзей пройдзе ў рамках законнага і легальнага мітынгу кандыдатаў у дэпутаты, як гэта было 8 лістапада.
На акцыю ў якасці назіральнікаў запрошаныя прадстаўнікі дыпламатычных місій, размешчаных у Менску, а таксама назіральнікі ад АБСЕ за выбарчай кампаніяй у Беларусі. Вялікую цікавасць да акцыі праяўляюць журналісты.
Пра гэта паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і прапануе ўзгадаць, як раней праходзілі масавыя акцыі ў Беларусі.
Сваю падтрымку Сустрэчы свабодных людзей выказалі многія беларускія блогеры, грамадскія дзеячы, лідары незалежных прафзвязаў і палітыкі.