На Сустрэчу свабодных людзей запрасілі замежных дыпламатаў
3- 15.11.2019, 16:30
- 19,360
Сустрэча пачнецца на Кастрычніцкай плошчы Менска 15 лістапада а 18.00.
Замежных дыпламатаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый запрасілі наведаць Сустрэчу свабодных людзей. Запрашэнні адпраўленыя ў амбасады краін ЕЗ, Украіны і ЗША, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Сустрэча свабодных людзей пачнецца на Кастрычніцкай плошчы Менска 15 лістапада а 18.00. Апавяшчэнне аб яе правядзенні было пададзенае ў Менгарвыканкам 9 лістапада.